Праграмныя задачы: фарміраваць у дзя- цей уяўленні пра багацце прыроды Беларусі, яе выдатныя мясціны; замацоўваць уменне састаўляць творчае апавяданне пра нава- кольную прыроду, апісваць жывёл і птушак; развіваць логіку, пазнавальную матыва- цыю; выхоўваць каштоўнасныя адносіны да прыроды.
Матэрыял: малюнак карты Беларусі з прадстаўнікамі расліннага і жывёльнага свету, фотаздымкі возера Нарач і Белавежскай пуш- чы, мяч, карткі з выявамі лесу, лугу, возера, тыповых прадстаўнікоў раслін і жывёл.
Выхавальнік дашкольнай адукацыі (В.д.а.). Вы сёння зранку ішлі ў дзіцячы сад. Што бачылі цікавага? Назавіце дрэвы, што сустракаліся па дарозе. Назавіце кветкі. Ці заўважылі вы птушак? Якіх? Якое сёння надвор'е? Якога колеру неба? Ці ёсць на ім сонейка, воблачкі? (Адказы дзяцей.) Паслу- хайце, якія краявіды ўбачыў і апісаў у сваім вершы паэт Васіль Жуковіч:
Лес ідзе да небакраю,
Рэчка, горачка, раўніна —
Вечна сэрцу дарагая
Беларуская карціна.
Што ўбачыў паэт, пра што расказаў у вер- шы? (Лес, рэчка, горачка, раўніна.) Ці можам мы здагадацца, дзе жыў паэт? (Так, у вёсцы.)
Дзецям прапануюць паглядзець малюнак карты Беларусі з прадстаўнікамі расліннага і жывёльнага свету і назваць аб'екты прырод- нага наваколля на ёй.
В.д.а. Гэта карта незвычайная. На ёй мож- на ўбачыць некаторыя расліны, птушак і жывёл, якія ёсць у нашай краіне. Давайце іх разгледзім. (Сумесна разглядаюць і называ- юць, ужываюць абагульняючыя словы.)
Ці заўважылі вы на карце аб'екты пры- роды, пра якія не расказваецца ў вершы В. Жуковіча? Назавіце іх. (Адказы длзяцей.) Так, гэта — возера. Называецца яно Нарач.
(Дэманструе на карце і паказвае фотазды- мак возера Нарач.) Нарач — самае вялікае возера ў нашай краіне. Яго лічаць «жамчу- жынай Беларусі», «беларускім морам». Бела- русь яшчэ называюць «зямлёй з блакітнымі вачамі». Калі вы пільна паглядзіце на карту, то здагадаецеся чаму. (Адказы дзяцей.)
На малюнку вы заўважылі вялікі лес — гэта Белавежская пушча, гонар Беларусі, бо такіх лясоў ва ўсім свеце толькі тры. (Дэман- струе на карце і паказвае фотаздымак Бе- лавежскай пушчы.) Гэта нацыянальны парк, у якім знаходзіцца шмат рэдкіх раслін, пту- шак і жывёл. Самы славуты жыхар пушчы — белавежскі зубр.
Назавіце расліны, звяроў і птушак, якіх вы ўбачылі на карце. Якія з іх вылучаюцца сва- ёй велічынёй? (Зубр, бусел, сасна і васілёк.) Яны з'яўляюцца яшчэ і нацыянальнымі сімваламі Беларусі, таму што яны звязваюцца з існаваннем нашай краіны.
Калі дзеці пачуюць назву птушкі, ім пра- пануюць «лётаць», назву жывёлы — «бегчы», рыбіны — «плысці», насякомага — «скакаць», земнаводнага — «паўзці».
Выхавальнік дашкольнай адукацыі называе абагульняючае слова і адзін з аб'ектаў, які ўваходзіць у дадзеную групу, перадае дзецям мяч па крузе, яны працягваюць ланцужок слоў далей. Напрыклад: дрэвы — асіна, бяроза іг.д.
Мы жывём у той краіне,
Дзе азёры ззяюць сінім.
(Рукіў бакі,робяць «спружынку».)
Дзе лясы амаль да неба,
(Рукіўверх, цягнуцца, паўстаюць на дыбачкі.)
Дзе палі паўнюткі хлебам.
(Рукіўніз, нахіляюцца.)
Рэк блакітныя сцяжынкі,
(Рукіразводзяцьу бакі, цягнуццаўлева,управа.)
Маем кожны год «Дажынкі». (Пляскаюцьу далоні.) А буслы жывуць на хатах, Вучаць лётаць буслянятаў. («Ляцяць».)
Дзе гучыць матулі мова, Дзе ўсё заўжды знаёма.
(Крочаць намесцыў чаргаванні з падскокамі.)
С. Брандт
Гульня «Ці то дрэва, ці то звер?»
Дзеці становяцца кругам. Выхавальнік дашкольнай адукацыі пачынае сказ і кідае мяч аднаму з выхаванцаў, які заканч- вае сказ, дадаўшы адно слова, і вяртае мяч выхавальніку дашкольнай адукацыі.
Дуб — гэта дрэва, а мядзведзь — ... (звер). Мядзведзь — гэта звер, а бяроза — ... (дрэ- ва).
Бяроза — гэта дрэва, а ліса — ... (звер). Ліса — гэта звер, а елка — ... (дрэва). Елка — гэта дрэва, а воўк — ... (звер). Воўк — гэта звер, а сасна — ... (дрэва). Сасна — гэта дрэва, а зайчык — ... (звер).
Гульня «Здагадайся па апісанні»
Выхавальнік дашкольнай адукацыі пры- мацоўвае да дошкі фотаздымкі і апісвае прык-
меты возера Нарач або Белавежскай пушчы, дзеці называюць, што апісана:
- «жамчужына» Беларусі;
- нацыянальны парк Беларусі;
- самая чыстая і празрыстая вада;
- шмат рэдкіх раслін, птушак і жывёл;
- «беларускае мора».
Гульня «Лес, луг, возера» На дошцы прымацоўваюць выявы лесу, лугу, возера і прапануюць суаднесці з імі карткі з выявамі тыповых прадстаўнікоў раслін і жывёл.
В.д.а. Паслухайце, як прыгожа расказ- вае пра нашу Радзіму пясняр Беларусі Якуб Колас:
0, край родны, край прыгожы, Мілы кут маіх дзядоў! Што мілей у свеце белым Гэтых светлых берагоў, Дзе бруяцца срэбрам рэчкі, Дзе бары-лясы гудуць, Дзе мядамі пахнуць грэчкі, Нівы гутаркі вядуць?
Паэт нашу краіну называе край... (родны, прыгожы, мілы кут).
Дзецям прапануюць прадоўжыць фразу «Я люблю Беларусь, таму што...».
Праграмныя задачы: фарміраваць у дзя- цей уяўленні пра людзей, якія ўславілі нашу Радзіму, пра вобласці і абласныя цэнтры Беларусі, пра найболын распаўсюджаныя віды прадукцыі, якія выпускаюцца на беларускіх прадпрыемствах; замацоўваць прадстаўленні пра геаграфічнае размяшчэнне Рэспублікі Беларусь, уменне разгорнута адказваць на пытанні, тлумачыць выказванні; развіваць увагу,памяць, кемлівасць; выхоўваць патрыя- тычныя пачуцці.
Матэрыял і абсталяванне: драўляны раз- віваючы пазл «Карта Беларусі», ілюстрацыі з выявамі славутых суседзі. Паслухайце, як у вершы паэт Юрась Свірка расказвае, з кім мяжуе Беларусь. Мяжуе з Полыпчай, Украінай, Расіяй, Латвіяй, Літвой. Твой родны край, твая Айчына — Жыццё тваё і гонар твой.
Ход заняткаў
Выхавальнік дашкольнай адукацыі (В.д.а.). Мы ўжо з вамі ведаем, як называец- ца наша краіна. (Беларусь.) Беларусь — гэта наша... (Радзіма).
Паглядзіце, якая незвычайная ў нас сён- ня карта. (Звяртае ўвагу дзяцей на драўляны развіваючы пазл «Карта Беларусі».) Вось гэта Беларусь. Побач з ёй знаходзяцца краіны-
суседзі. Паслухайце, як у вершы паэт Юрась Свірка расказвае, з кім мяжуе Беларусь. Мяжуе з Полыпчай, Украінай, Расіяй, Латвіяй, Літвой. Твой родны край, твая Айчына — Жыццё тваё і гонар твой.Гульнявое практыкаванне «Суседзі нашай краіны»
Спачатку выхавальнік дашкольнай аду- кацыі на драўляным развіваючым пазле па- казвае межы Беларусі і краіны-суседкі, назы- вае іх: Расія, Украіна, Літва, Латвія, Польшча. Затым дзецям прапануецца паглядзець на карту і назваць па чарзе краіны, з якімі мяжуе Беларусь, а дарослы паказвае межы з назва- най краінай.
Гульнявое практыкаванне «Часткі роднай краіны»
Дзецям прапануюць скласці драўляны развіваючы пазл «Карта Беларусі» з 6 элементаў (абласцей) і адказаць на пытанні:
- Колькі абласцей у нашай краіне? Пералічыце іх.
- Якім колерам абазначана Магілёўская вобласць? Пакажыце яе на карце (і г.д. усе вобласці).
- Назавіце абласны цэнтр (і г.д. усе аблас- ныя цэнтры).
- У якой вобласці жывём мы?
В.д.а. Мы ўжо ведаем з вамі, што мы — ... (беларусы), дзяўчынка, што нарадзілася ў Беларусі... (беларуска), а хлопчык... (беларус). Беларусы — мірны і працалюбівы народ. Мы жывём са сваімі суседзямі ў згодзе і ганарым- ся тым, што наша краіна міралюбівая.
Усяму вядомы свету
Наш руплівы край здавён. (Крочаць намесцы.)
Луг на сонечных палетках
Спеюць бульба, жыта, лён. (ІмЬпуюць збор ураджаю)
Тут умельцы вырабляюць Слаўны трактар «Беларус». (Імітуюць біццё молатам.)
Тут ствараюцца БелАЗы — Трохсоттонны везці груз. (Імітуюць працу рухавіка.)
іуг сыны лятуць у космас, Песні матчыны пяюць... (Імітупоць палёт.)
йты край наш найдзівосны Беларуссю ўсе завуць.
(Падскокваюць намесцы, пляскаюцьу далоні.)
М. Пазнякоў
В.д.а. Паслухайце, як расказвае пра сябе і родную Беларусь А. Баравы. Хлопчык.
Я — беларус. Я ганаруся
Сваёй гісторыяй, людзьмі,
I тым, што тут я нарадзіўся,
Што прадзеды мае жылі.
Я ганаруся кожным дрэвам I кожнай рэчкай, што бяжыць,
Зялёным лугам, чыстым небам,
Расой, што на траве блішчыць.
Дзеці ўслед за выхавальнікам дашкольнай адукацыі паўтараюць вершаваныя радкі: Аб добрай славе Беларусі У свеце знаюць нездарма.
В.д.а. Як вы думаеце, што гэта зна- чыць? Хто здабыў Беларусі яе добрую сла- ву? (Адказы дзяцей.) Галоўны скарб нашай краіны — людзі! Яны ўслаўляюць сваю зям- лю, нясуць у свет яе добрае імя. Ва ўсім све- це ведаюць нашых навукоўцаў, мастакоў, кампазітараў, касманаўтаў, спартсменаў. Назавіце знакамітых людзей Беларусі. (Ад- казы дзяцей.)
У залежнасці ад выказванняў дзяцей педагагічны работнік будуе кароткую гутар- ку аб славутых людзях Беларусі.
В.д.а. (падсумоўвае). Добрую славу Бе- ларусі здабываюць не толькі знакамітыя людзі, але і якасная прадукцыя нашых прадпрыемстваў, дзе працуюць вашы бацькі. Ці можна сказаць, што сёння добрую славу Беларусь набывае дзякуючы плённай працы вашых бацькоў? (Так.)
Дзецям прапануюць разгледзець ілюстрацыі з выявамі буйных беларускіх прадпрыемстваў і іх прадукцыі, асабліва спыняючыся на тых, якія месцяцца ў рэгіёне, і тых, дзе працуюць бацькі выхаванцаў.
В.д.а. Чым сёння ганарацца беларусы? У свеце ведаюць і магутныя самазвалы «МАЗ», і трактары «Беларус», і нашу калійную соль. Якія славутыя беларускія прадпрыемствы ведаеце вы? (Адказы дзяцей.)
Кожнаму выхаванцу прапануецца закончыць сказ «Я даведаўся, што...»
Праграмныя задачы: фарміраваць у дзяцей уяўленні пра выдатныя мясціны Беларусі, яе краявіды; замацоўваць уменне ўтвараць назоўнікі, складаць звязныя апісанні краявідаў; выхоўваць пачуццё любові да род- нага краю.
Матэрыял і абсталяванне: фотаздымкі 4—5 беларускіх краявідаў (па выбары педагагічнага работніка), гульня «Лато краявідаў», мяч.
Выхавальнік дашкольнай адукацыі знаёміць дзяцей з урыўкам з апавядання «Маленькі ча- лавек у вялікім свеце» А. Бадака.
В.д.а. Мы з вамі слухалі ўрывак з апавя- дання «Маленькі чалавек у вялікім свеце» Алеся Бадака, у якім расказваецца пра нашу Беларусь, а цяпер паслухайце верш «Мой край» А. Русака.
Куды ні глянь — лясы шумяць,
Цвіце за полем гай,
А поле — вокам не абняць.
I гэта ўсё — мой край.
Жыве, працуе мой народ
Ці ў снежань, ці ў май,
Іхарашэезгодуўгод
Мой родны, вольны край.
На дошцы прымацаваны фотаздымкі бела- рускіх краявідаў. Выхавальнік дашкольнай адукацыі апісвае адзін з іх, дзеці здагадва- юцца які, паказваюць і (па магчымасці) называюць.
В.д.а. Беларусь — наш агульны родны край, але ў кожнага з нас ёсць у Беларусі мілы сэрцу куток — горад або вёска. Як называецца месца, дзе мы з вамі жывём? (Адказы дзя- цей.) Наш горад (ці вёска, вымаўляе назву) — гэта маленькая частка вялікай Радзімы, якая носіць светлае і прыгожае імя — Беларусь.
Варыянт 1. Дзецям прапануюць разгле- дзець фотаздымкі, на якіх адлюстраваны па-мятныя месцы і
жывапісныя куткі Беларусі, і назваць іх. Пасля раздаюць усім гульцам пароўну карткі з тымі ж выявамі. Дарослы дэманструе фота, гулец, які мае такую ж карт- ку, уздымае руку, называе выяву і расказвае, дзе аб'ект знаходзіцца. Калі ён не памыліўся, атрымлівае фішку. У каго будзе больш фішак, той — пераможца.
Варыянт 2. На стале раскладваюць фота- здымкі, на якіх адлюстраваны памятныя месцы і жывапісныя куткі Беларусі, сумесна раз- глядаюць і называюць іх. Выбіраюць водзячага, ён апісвае аб'ект, адлюстраваны на фота, і гулец, які правільна назаве яго, атрымлівае фішку і становіцца водзячым. У каго будзе болын фішак, той — пераможца.
Куды ні глянь — лясы шумяць,
Цвіце за полем гай,
(Падымаюць рукіўверх, гойдаюцца з бокуў бок.)
А поле — вокам не абняць.
I гэта ўсё — мой край.
(Разводзяць рукіў бакі, кружацца ўлева, потым — управа.)
Жыве, працуе мой народ
Ці ў снежань, ці ў май,
(Выконваюць прысяданні.)
Іхарашэезгодуўгод
Мой родны, вольны край.
(Падскокваюць намесцы.)
А. Русак
В.д.а. Мы з вамі — жыхары... (называе населены пункт). Значыць, вас можна назваць... (Адказы дзяцей.) Людзей, якія жывуць у горадзе, называюць... (гараджанамі), а тых, хто жыве ў вёсцы... (вяскоўцамі). Пра каго са сваіх родных вы можаце сказаць, што ён гараджанін або вясковец? Чаму? (Адка- зы дзяцей.) А як называюць хлопчыка або дзяўчынку, якія жывуць у Мінску? (Адказы дзяцей.)
Паспрабуйце цяпер расказаць кожны пра сябе. Я жыву ў... (назва горада або вёскі). Зна- чыць, я... (гараджанін або вясковец).
</article>